Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 16:14

III Абласная школа дырэктараў

1–2 кастрычніка 2020 г. на базе ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылася III Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Школы звярнуліся начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Свідуновіч, намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама С. В. Сарокаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. М. Супрун.

У рабоце Школы прыняла ўдзел намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т. В. Кузьмініч. Яна выступіла з дакладам «Радзімазнаўчы сегмент інфармацыйных рэсурсаў сучаснай бібліятэкі».

Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёмілі прысутных з дзейнасцю абласной бібліятэкі па фарміраванні краязнаўчых рэсурсаў рэгіёна і краязнаўчымі рэсурсамі публічных бібліятэк Брэстчыны. Быў прэзентаваны карпаратыўны электронны рэсурс «Непрачытаная кніга Васіля Фёдаравіча Праскурава», створаны сумесна Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава.

У рамках Школы прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласных тураў рэспубліканскіх конкурсаў «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», «Библиотека — центр духовного просвещения и воспитания» і абласнога конкурсу па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі.

Вопытам краязнаўчай работы з калегамі дзяліліся дырэктары Баранавіцкай, Лунінецкай, Жабінкаўскай, Бярозаўскай, Пінскай і Ганцавіцкай бібліятэчных сістэм. У выступленнях разглядаліся пытанні функцыянавання імянных бібліятэк, літаратурнага і праваслаўнага краязнаўства, арганізацыі краязнаўчага турызму ў бібліятэках і інш.

У рамках экскурсійнай і культурнай праграмы ўдзельнікі Школы мелі магчымасць наведаць Алею пісьменства, Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей і Дом рамёстваў, пазнаёміліся з вопытам работы Кукаўскай і Агарэвіцкай сельскіх бібліятэк. Напраканцы мерапрыемства перад удзельнікамі выступіў калектыў узорнага лялечнага тэатра «Усмешка» Ганцавіцкай РЦБС.


 

Барысюк Кацярыня Сяргееўна,

гал. бібліятэкар навукова-метадычнага аддзела

Кантактны тэлефон: +375 162 53 04 40

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1206 разоў