Аляксандр Валковіч — аўтар кніг «Зубр беловежский чугунный» (Брэст, 2007), «Берёза чёрная, берёза белая…» (Мінск, 2009), «Алеся. Беловежские сны» (Брэст, 2009), «Письма войны: хрестоматия патриотизма» (Брэст, 2010, 2019), «Лето красных лошадей» (Брэст, 2012), «И тогда спроси свою печаль…» (Брэст, 2017). Таксама з’яўляецца аўтарам, рэдактарам і ўкладальнікам раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».
Аляксандр Міхайлавіч — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Беларускага саюза журналістаў. Таксама ён з’яўляецца сябрам Бібліятэкі. У фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі захоўваюцца кнігі з аўтографамі, прынятыя ад яго ў дар.
Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі шчыра віншуюць юбіляра!
Зычым моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і творчага плёну!