Серада, 11 Лістапад 2020 14:31

9 лістапада 2020 г. не стала вядомага краязнаўца, гісторыка, ганаровага чытача Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Аляксандра Львовіча Ільіна.

Аляксандр Львовіч нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1977 г. працаваў асістэнтам кафедры матэматычнага аналіза Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. З 1981 па 1985 г. вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматычны аналіз». У1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме«О разрешимости соответствий». У перыяд з1986 па2003 г.выкладаў у вузах: Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (19861989), Глухаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Украіна, 19891997), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (19972000), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (Гомель, 20002003). У1992 г. прысвоена навуковае званне дацэнта. З 2003 па 2006 г. — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі ў Пінскім вышэйшым банкаўскім каледжы. З чэрвеня 2006 па сакавік 2020 г. — дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій УА «ПалесДУ». З сакавіка 2020 г. — дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм ПалесДУ.

 

Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2005). Займаўся вывучэннем гісторыі і літаратуры Беларусі і Польшчы. Аўтар некалькіх метадычных дапаможнікаў, звыш 30 навуковых артыкулаў па матэматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. З’яўляўся галоўным рэдактарам навуковага часопіса «Гістарычная Брама: гісторыя і культура Палесся».

Аляксандр Львовіч — аўтар манаграфій: «За тебе, Україно...: з архіву в’язнів концтабору Береза-Картузька (1934–1935) часів ІІ Річі Посполитої Польської» (2010), «Дятловичский Спасо-Преображенский монастырь» (2013), «Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.)» (2013),  «За тебе, Україно...: укр. патріоти в Березі-Картузькому концтаборі (1934–1936) в док. Держ. архіву Брест. обл.» (2014), «Борис Ольхівський — письменник-есеїст, співець та дослідник Полісся» (2017), «Архимандрит Маркиан (Пётр Платонович) ― писатель, лекарь, благотворитель и церковный деятель» (2017), «Аўген Бартуль — беларускі паэт і старшыня Лунінецкага гарадскога суда» (2018), «Нариси історії Береза-Картуського концтабору (липень 1934 – вересень 1939)» (2019). «Непростые и загадочные судьбы братьев Русецких и их потомков (2020). З’яўляецца аўтарам артыкулаў Енциклопедіі Сучасної України.

Супрацоўнікі і чытачы Бібліятэкі выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1258 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 14:38