Аўторак, 24 Жнівень 2021 09:08

Круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун»

6 жніўня 2021 г. у зале Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыўся круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун», беларускага літаратуразнаўцы, крытыка. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пры падтрымцы аддзела культуры Пінскага гарвыканкама і Пінскай ЦГБ.

 

Супрацоўнікамі Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі да юбілейнай даты падрыхтавана кніжная выстава-інсталяцыя «Кругі жыцця — кругі літаратуры Валянціны Локун», на якой прадстаўлены матэрыялы з фондаў Пінскай ГЦБС, Занальнага дзяржаўнага архіва і Музея Беларускага Палесся.

З прывітальным словам выступілі начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама С. У. Матузка, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Л. К. Кароль. Мадэратарам і галоўным выстопаўцам мерапрыемства была Т. А. Хвагіна, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і блізкая сяброўка В. І. Локун.

Шмат цёплых і кранальных слоў было сказана аб гэтым бездапаможным, але моцным духам чалавеку. Пра сяброўства з Валянцінай Іванаўнай успаміналі паэты М. А. Лаўровіч і Г. І. Лазіцкая. Пра Валянціну Локун — літаратуразнаўцу і крытыка, пра запатрабаванасць яе літаратурна-крытычнай творчасці сёння гаварылі З. П. Мельнікава, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі БрДУ імя А. С. Пушкіна, В. Ф. Сацінава, кандыдат педагагічных навук, прафесар кафедры лінгвадыдактыкі БрДУ імя А. С. Пушкіна, І. С. Шатыронак, пісьменнік і журналіст з Гродна. На жаль, яны не змаглі наведаць Пінск, таму даслалі відэадаклады. Аб важнасці пасрэдніцкай функцыі літаратурнай крытыкі паміж аўтарам і чытачамі разважаў А. Бензярук, гісторык, пісьменнік і журналіст з Жабінкі.

Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага сабрана ўся творчая спадчына В. І. Локун, літаратура аб яе жыцці і творчасці. В. А. Гарбачэўская, вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела, прэзентавала электронны інфармацыйны рэсурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун», падрыхтаваны абласной бібліятэкай. Кнігі, артыкулы, фота- і відэаматэрыялы склалі яго. Карыстацца ім можа кожны жадаючы: усе матэрыялы даступны на сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (http://brl.by/museum-lokun/html/index.html).

Падчас мерапрыемства аўтарам кнігі ўспамінаў «Пінск… Першамайская… Локун…» уручаны аўтарскія асобнікі. Кніга падрыхтавана і выдадзена абласной бібліятэкай у 2020 г.

Заключнай кропкай мерапрыемства стала неведванне могілак, дзе пахавана сям’я Локун.

Гарбачэўская Валянціна Адамаўна,

вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 77

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 911 разоў