Сёння Моталь — адна з буйнейшых вёсак не толькі Брэсцкай вобласці, але і Беларусі. Мястэчка Моталь згадваецца ў друкаваных крыніцах з 1422 г. Пра яго ўзнікненне ў мясцовых жыхароў ёсць шмат легенд. Гэта адзін з самабытных куткоў краіны. Не толькі з розных частак Беларусі, але і далёкага і блізкага замежжа едуць экскурсанты, каб пабываць у музеі народнай творчасці, паслухаць песні і музыку, пазнаёміцца з унікальнымі рамёствамі маталян, мінулым і сучасным укладам іх жыцця. Кулінарнае свята «Мотальскія прысмакі», якое кожны год праходзіць у жніўні, стала своеасаблівым пропускам у еўрапейскі турыстычны маршрут.
На выставе прадстаўлены матэрыялы па гісторыі ўзнікнення Моталя, пра традыцыі і асаблівасці гэтага дзіўнага і непаўторнага месца.
Экспазіцыя падрыхтавана на падставе публікацый з часопісаў: «Беларускя думка», «Беларусь», «Вестник Брестского университета», «Алеся»; газет: «Беларускі час», «Настаўніцкая газета», «Заря», «Вечерний Брест».
Запрашаем пазнаёміцца з выставай, якая будзе доўжыцца да 23 верасня.
Ляпешка Таццяна Пятроўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39