Брэсцкая унія 1596 г. — акт пра арганізацыйнае аб’яднанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай. Абвешчана 9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце. Зацверджана каралём Жыгімонтам III Вазай. Галоўнай прычынай заключэння уніі было імкненне да кансалідацыі царкоўных і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569 г. Непасрэдныя ініцыятары Брэсцкай уніі — біскупы Уладзімірскі і Брэсцкі Іпацій Пацей і Луцкі і Астрожскі Кірыл Цярлецкі — наведалі ў 1595–1596 гг. Рым і падрыхтавалі з папам Кліментам VIII тэкст уніі. Яе падтрымала большасць іерархаў.
Выстава сабрала розныя віды дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, энцыклапедычныя даведнікі. Сярод іх бібліяграфічны паказальнік Брэсцкай абласной бібліятэкі «Брэсцкая унія 1596 года» (Брэст, 2018), даведнік «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў» (Мінск; Полацк, 1999), зборнік «Уния в документах» (Мінск, 1997), кніга Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» (Мінск, 2015) і інш.
Выстава будзе працаваць на працягу кастрычніка.
Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79