Панядзелак, 05 Снежань 2022 16:58

Кніжная выстава «Берасцейская літаратура: набыткі і дасягненні»

У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага пачала работу кніжная выстава «Берасцейская літаратура: набыткі і дасягненні», на якой прадстаўлены кніжныя навінкі за апошнія два гады.

На выставе можна пазнаёміцца з выданнямі па гісторыі Брэста і Брэсцкай вобласці: А. Марціновіча «Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка» (Минск, 2021),  А. Вабішчэвіча «Вёска Рубель на Століншчыне» (Брэст, 2021), І. Чайчыца «Брест-Литовск 1915—1918 гг. » (Брэст, 2021), «Вандроўкі па Палессі: фотаздымкі 1923—1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску» (Мінск, 2021), «Брест в 1944—1953 гг. : документы и материалы» і інш;   гісторыі прадпрыемств:  «Госстройэкспертиза по Брестской области (Брест, 2021), «Из прошлого — в будущее... : стройтресту № 2 г. Пинска — 55 лет» (Минск, 2021), «По ступеням времени : Жабинковская ПМК 10» (Брэст, 2021) і інш.; мастацкай літаратуры А. Бадака «Уладар ветру» (Мінск, 2022), Р. Баравіковай «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў»  (Мінск, 2021), В. Гапеева «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» (Мінск, 2021), А Папко «Мой сад» (Брэст, 2021)і інш.; этнаграфіі — кнігі міфолага, фалькларыста, прафесара і ўраджэнца Брэсцкай вобласці А. М. Ненадаўца: «Залацістыя саломкі снапкі» (Мінск, 2021), «Нарысы беларускай дэманалогіі» (Мінск, 2022), «Старая бацькоўская хата» (Мінск, 2022).

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да сярэдзіны студзеня 2023 года.

 Аддзел краязнаўства

Кантактны тэлефон: +375 162 57

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 579 разоў Апошняя змена Панядзелак, 05 Снежань 2022 17:05