Наталля Пятроўна Кандрашук нарадзілася 3 кастрычніка 1973 г. у в. Камянюкі Камянецкага раёна. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар паэтычных зборнікаў «Зимний букет» (2010), «Благодарю, Господь!» (2021), «На изломе строки» (2023), «Свет нельзя утаить» (2023), «Переводчик» (2023) і інш. З’яўляецца кіраўніком літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які дзейнічае пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У 2017 г. як выдавец заснавала літаратурны альманах «Лірычны настрой». Рэдактар шматлікіх кніг беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. У 2021 г. прынятая ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Падчас творчай сустрэчы Наталля Пятроўна чытала вершы са сваіх паэтычных зборнікаў за розныя гады выдання, а таксама адказвала на шматлікія пытанні аўдыторыі.
У рамках мерапрыемства экспанавалася кніжная выстава «Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”» з фонда аддзела краязнаўства, якая знаёміла з мастацкай творчасцю асобных аўтараў і больш разгорнута — з творчасцю юбіляркі.
Перад прысутнымі выступілі берасцейскія пісьменнікі: Лідзія Касачук, Таццяна Дземідовіч, Анатоль Брытун, Зінаіда Дудзюк. Павіншаваць аўтарку прыйшлі таксама знаёмыя і прыхільнікі яе творчасці.
Аддзел краязнаўства
+375 162 57 48 79