Аўторак, 07 Май 2024 14:24

Выстава «Нам жить и помнить»: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У 2024 г. спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2024 г. юбілейная дата аперацыі «Баграціён», падчас якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў!

Да юбілейнай даты аддзелам краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага была падрыхтавана выстава «Нам жить и помнить», якая знаёміць чытачоў з самымі трагічнымі і крывавымі старонкамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да Перамогі. Тры гады знемагала пад фашысцкім прыгнётам беларуская зямля. Фашысты, абраўшы палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору, чынілі тут жахлівыя зверствы, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Канцлагеры і гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі: усяго ў межах рэспублікі было створана прыкладна 260 лагераў смерці і 70 гета. Акупантамі і іх памочнікамі падчас вайны было разбурана і спалена 9200 населеных пунктаў. Большая частка з іх была знішчана разам з усімі жыхарамі. Пачатак вайны, акупацыя, генацыд пра гэта можна прачытаць у кнігах «Великая Отечественная война, 1941–1945: энциклопедия» (Москва, 1985), «Памяць. Беларусь: рэспубліканская кніга» (Мінск, 1995), «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти» (Минск, 2023), А. В. Козлов «Имя ему геноцид: преступления гитлеровской Германии на территории Белоруссии и России» (Москва, 2022), «Сожжённые деревни Белоруссии (1941–1944): документы и материалы» (Минск, 2022).

Вызваленне Беларусі пачалося ў 1943 г., калі ў жніўні — верасні ў выніку правядзення Смаленскай, Бранскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Лепельскай, Гомельска-Рэчыцкай аперацый былі вызвалены першыя беларускія гарады. Адной з найбуйнейшых бітваў на завяршальным этапе Вялікай Айчыннай вайны стала Беларуская аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Баграціён». Пра гэты этап гісторыі гавораць нам наступныя кнігі: П. К. Пономаренко «Всенародная борьба в тылу немецко-фашистских захватчиков, 1941–1944» (Москва, 1986), «Герои партизанского края: 75-летию освобождения Беларуси и Победы в Великой Отечественной войне посвящается» (Минск, 2019), «Освобождение Беларуси, 1943–1944» (Минск, 2014), «За цябе, Беларусь! : хронiка барацьбы і вызвалення (1941–1944)» (Мінск, 2024).

Для Заходняй Беларусі быў рашучым другі этап аперацыі «Баграціён», які ажыццяўляў 1-шы Беларускі фронт пад камандваннем генерала арміі Канстанціна Ракасоўскага. У рамках гэтага этапа праведзена «Люблін-Брэсцкая аперацыя», дзякуючы якой была вызвалена практычна ўся Брэсцкая вобласць: Ляхавічы (5 ліпеня), Ганцавічы (7 ліпеня), Столін (7 ліпеня), Баранавічы (8 ліпеня), Лунінец (10 ліпеня), Івацэвічы (12 ліпеня), Пінск (14 ліпеня), Бяроза (15 ліпеня), Іванава (16 ліпеня), Пружаны (16 ліпеня), Драгічын (17 ліпеня), Жабінка (18 ліпеня), Кобрын (20 ліпеня), Маларыта ( 20 ліпеня), Камянец (22 ліпеня), Брэст (28 ліпеня). Аб гэтым гаворыцца ў кнігах: «Полководцы Великой Победы: операция „Багратион“» (Минск, 2020), «Лица Великой Победы» (Минск, 2023), Т. Конецки «Маршал двух народов» (Варшава, 1980), В. В. Сарычев «В поисках утраченного времени: кн. 7» (Брест, 2020), «Они защищали Родину: краткий библиографический справочник ветеранов Великой Отечественной войны, проживающих в г. Барановичи» (Барановичи, 2009),А. А. Гребенкина «Брест непокоренный: антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1944)» (Минск, 2005) і інш.

Запрашаем усіх неабыякавых да гісторыі нашай краіны наведаць выставу «Нам жить и помнить», якая будзе працаваць на працягу мая – чэрвеня ў аддзеле краязнаўства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 307 разоў Апошняя змена Аўторак, 07 Май 2024 14:29