На мерапрыемстве прысутнічалі родныя паэта, жонка Ларыса Іванаўна і дачка Алеся Аляксееўна, сябры, суседзі і прыхільнікі паэзіі Аляксея Галаскока. Родныя ўзгадвалі пра гады службы Аляксея Пятровіча ў радах Савецкай арміі, распавядалі якім ён быў сем’янінам. Добрые словы пра калегу па пяру прагучалі ад паэтак Ніны Кавальчук і Яўгеніі Пракапчук. Сваімі ўспамінамі дзяліліся Галіна Пупач, Вера Шабуніна, Тамара Валуевіч. На вечарыне дэманстравалася шмат відэа пра Аляксея Пятровіча, дзе ён узгадваў пра сваіх бацькоў, род, чытаў вершы. Упрыгожваннем мерапрыемства сталі музычныя нумары, у якіх прагучалі песні на словы паэта, музыку Валерыя Марцінкевіча і Івана Бондара ў выкананні ансамбляў «Талака» і «Запавет». Узорны лялечны тэатр «Усмешка» раённай дзіцячай бібліятэкі прадставіў пастаноўку па творы Аляксея Галаскока «Суд над сарокай». Напрыканцы мерапрыемства быў зроблены агульны фотаздымак на памяць.
Юбілейная вечарына паэта ўпершыню праходзіла без віноўніка мерапрыемства. Амаль паўгода назад не стала Аляксея Пятровіча Галаскока. Гэта вялікая страта не толькі для родных, але і для літаратурна-культурнай супольнасці раёна. Мерапрыемства, юбілейная вечарына «Калі мяне ў неба журавы паклічуць…», доказ таму , што паэты не паміраюць, не знікаюць у нябыт. Яны жывуць вечна ў родным слове, у паэзіі, у памяці землякоў. Паэзіі Алясея Галаскока жыць!
Таццяна Маляўка,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В.Ф. Праскурава