У зале сельскага Дома культуры сабраліся родныя Ніны Уладзіміраўны, сябры, суседзі, прыхільнікі яе паэзіі.
У адрас імянінніцы прагучала шмат цёплых слоў, вершаў-прысвячэнняў, песен у выкананні ўдзельніц фальклорнага гурта «Хатовічы» і ўдзельнікаў ансамбля «Надзея» Хатыніцкага сельскага Дома культуры.