Панядзелак, 25 Лістапад 2024 14:08

«85 лет на страже закона: лица, события, документы: к 85-летию прокуратуры Брестской области»

4 снежня 1939 года выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб утварэнні Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей у складзе Беларускай ССР». У гэты перыяд была створана і пракуратура Брэсцкай, Пінскай і Баранавіцкай абласцей. Здаецца, толькі ў 2019 годзе Брэсцкая пракуратура святкавала сваё 80-годдзе, а ўжо 2024 год і ёй — 85 гадоў!

У сувязі з юбілейнай датай у сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася выстава «85 лет на страже закона: лица, события, документы. К 85-летию прокуратуры Брестской области». Экспазіцыя прадстаўляе навуковыя і навукова-папулярныя выданні, даведачную і энцыклапедычную літаратуру, перыядычныя выданні і ксеракопіі з газет. Знайсці гісторыю пракуратуры можна ў такіх кнігах, як: «Брест: энциклопедический справочник» (Мн., 1987), «Памяць. Брэст» (Мн., 1997), «Брест = Брэст = Brest: 1000» (Мн., 2019) і інш.

 

Цягам апошніх гадоў пракуратура вядзе дбайнае расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў 1941–1944 гг. Асаблівую цікавасць выклікаюць выданні «Геноцид белорусского народа. Карательные операции» (Мн., 2024), «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти» (Мн., 2022), «Геноцид белорусского народа» (Мн., 2022) выдадзеныя самой пракуратурай.

 

Выстава «85 лет на страже закона: лица, события, документы» будзе працаваць да канца 2024 года.

 

Сектар краязнаўства

 +375 162 57 48 79

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 69 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Лістапад 2024 14:52