Святкаванне адбылося ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя» імя А. П. Мяшкова. У рамках шэрагу мерапрыемстваў да юбілею вобласці супрацоўнікі сектара краязнаўства экспанавалі кніжную выставу «Зямля любові нашай — Берасцейшчына». Экспазіцыя знаёміла прысутных і гасцей з гісторыяй утварэння, гісторыка-культурнай спадчынай і эканамічнымі дасягненнямі першага рэгіёна. Асаблівую ўвагу ў наведвальнікаў экспазіцыі выклікалі выданні, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці раёнаў і раённых цэнтраў вобласці, а таксама знакамітым землякам-ураджэнцам.