Прысутные мелі магчымасць азнаёміцца з краязнаўчымі інфармацыйнымі рэсурсамі абласной бібліятэкі, а таксама пачуць даклады аб ролі краязнаўства ў выкладанні гістарычных дысцыплін і важнасці захавання гістарычнай памяці.
Сярод выступоўцаў: загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БрДУ імя А. С. Пушкіна Пашковіч А. І., дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі БрДУ імя А. С. Пушкіна Алесік К. Я., загадчык аддзела краязнаўства Брэсцкага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі Строкач А. П., загадчык сектара краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Жэлянгоўская І. І., а таксама студэнткі гістарычнага факультэта Лізевіч А. В. і Гаўрылюк П. А.