Брэсцкая вобласць — гэта рэгіён з багатым гістарычным мінулым. На працягу ўсёй гісторыі Брэстчына была месцам перасячэння гандлёвых, культурных і дыпламатычных шляхоў. Рэгіён мае значны эканамічны патэнцыял, развітую сацыяльную інфраструктуру, шырокія міжнародныя сувязі і захоўвае высокую інвестыцыйную прывабнасць. У рэгіёне развіты лёгкая, харчовая і лясная прамысловасць, машынабудаванне, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далёка за яго межамі вядомы дываны і верхні трыкатаж, баваўняныя тканіны і панчошна-шкарпэтачныя вырабы, мясная і малочная прадукцыя. У вобласці выпускаюцца газавыя пліты і электралямпы, мэбля і швейныя вырабы, мясная і малочная прадукцыя. У 2025 годзе адзначаюць свае юбілеі прадпрыемствы: ААТ «Брэстмаш», ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод», ААТ «Брэсцкі панчошны завод», ААТ «Дываны Брэста», «Элма», ААТ «Брэсцкі завод бытавой хіміі», Кобрынскі інструментальны завод «Ситома», ААТ «Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ЗАТ «Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”», ААТ «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе», РУПП «Граніт».
Адукацыя — гэта комплекс відаў эканамічнай дзейнасці, звязаных з задавальненнем патрэб грамадства ў адукацыйных паслугах, атрыманні прафесійных навыкаў і ўменняў, інтэлектуальным, духоўным і фізічным развіцці. У 2025 годзе свае юбілеі адзначаюць: УА «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Г. Шырмы», «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж», УА «Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж», Пінскі каледж Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і інш. (інфармацыя аб іх прадстаўлена паводле з сайта Пінскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы).
Брэсцкая вобласць — самабытны і непаўторны рэгіён нашай краіны з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай, якую зберагаюць, даследуюць і папулярызуюць бібліятэкі, архівы і музеі. У гэтым годзе юбілеі таксама адзначаюць: Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці, Брэсцкі краязнаўчы музей і яго філіял «Камянецкая вежа», мастацкі музей, раённы музей комплексу імя Н. Орды і інш. Сёння кожная ўстанова культуры вобласці з’яўляецца збіральнікам і захавальнікам гістарычнай памяці беларускага народа, цэнтрам культурнага жыцця сваёй мясцовасці.
На выставе прадстаўлены энцыклапедычныя выданні, кнігі, часопісы, каталогі прадукцый.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць у сектары краязнаўства на працягу лютага.
|
|
|
|
|
|
|