Панядзелак, 14 Ліпень 2025 17:09

Пісьменнік, журналіст і краязнаўца Таццяна Канапацкая ўшанавана званнем «Ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна».

Таццяна Васільеўна з’яўляецца шчырым сябрам абласной бібліятэкі, сталым удзельнікам творчых мерапрыемстваў і пісьменніцкіх сустрэч. Аўтарка неаднаразова дарыла ў фонд нашай установы свае выданні. Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага сардэчна віншуюць Таццяну Васільеўну з заслужанай узнагародай і зычаць ёй моцнага здароў’я, далейшых творчых поспехаў і ўдзячных чытачоў!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 10 разоў Апошняя змена Панядзелак, 14 Ліпень 2025 17:12