Экспазіцыя знаёміць з творчасцю і лепшымі творамі пісьменнікаў-юбіляраў нашага краю за бягучы год, сярод якіх шмат знакавых для Беларусі. Гэта цэлае суквецце зорных імёнаў: Мікола Трафімчук, Іван Лагвіновіч, Уладзімір Чэрнік, Яраслаў Пархута, Іван Кірэйчык, Зінаіда Дудзюк, Міхаіл Шыманскі, Мікола Бусько, Аляксандр Валковіч і іншыя.
На выставе прадстаўлены творцы, якія працавалі ў розных літаратурных жанрах: паэзіі, прозе, драматургіі, дзіцячай літаратуры. Сярод публікацый ёсць і новыя выданні, і рэдкія малатыражныя, і першыя зборнікі твораў майстроў слова. Тут таксама можна пабачыць кнігі з дароўнымі надпісамі і аўтографамі, пакінутымі пісьменнікамі ў розныя гады супрацоўнікам і чытачам Брэсцкай абласной бібліятэкі.
Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з матэрыяламі выставы «Пісьменнікі-юбіляры Берасцейшчыны», якая будзе дзейнічаць у сектары краязнаўства на працягу жніўня–верасня 2025 года.
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48 79
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|