Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў г. Брэсце ў сям’і вайскоўца. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным журналістам у армейскім друку Беларускай, Маскоўскай, Закаўказскай, Прыкарпацкай ваенных акруг. Пасля звальнення ў запас працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», быў арганізатарам першай газеты нафтавай кампаніі «Лукойл» і рэдактарам газеты «Нефтяник Когалыма» (Цюменская вобласць). Вярнуўшыся на радзіму, працаваў загадчыкам аддзела прамысловасці часопіса «СЭЗ Брест», карэспандэнтам брэсцкай газеты «Заря», публікаваўся ў вядучых рэспубліканскіх газетах і часопісах Беларусі. З 2006 года з’яўляецца членам Беларускага Саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар кніг «Зубр беловежский чугунный» (Брест, 2007), «Берёза чёрная, берёза белая…» (Минск, 2009), «Алеся. Беловежские сны» (Брест, 2009), «Письма войны: хрестоматия патриотизма» (Брест, 2010, 2019), «Лето красные лошадей» (Брест, 2012), «И тогда спроси свою печаль…» (Брест, 2017), «День шёпота трав» (Брест, 2024). Таксама ён з'яўляецца аўтарам, рэдактарам і складальнікам раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».
Да юбілейнай даты пісьменніка ў сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «Быть верным себе». На экспазіцыі прадстаўлены шэраг кніг Аляксандра Валковіча, многія з якіх падораны самім аўтарам, а некаторыя пазначаныя яго аўтографамі. Сярод прэзентуемых экспанатаў: асобныя выданні пісьменніка, публікацыі ў рэспубліканскім і мясцовым друку, ксеракопіі фотаздымкаў творцы і яго родзічаў, а таксама асобныя выпускі альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».
Шчыра віншуем Аляксандра Міхайлавіча з юбілейнай датай, а таксама запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з жыццём і творчай дзейнасцю нашага знакамітага земляка!
Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лістапада.
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48 79
|
|
|
|
|
|
|
|