Аб шматграннасці таленту Зінаіды Дудзюк, сталай і Ганаровай чытачкі абласной бібліятэкі, сведчыла кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі сектара краязнаўства. На экспазіцыі былі прадстаўлены асобныя выданні пісьменніцы, ксеракопіі дакументаў з яе асабістага архіву, кнігі з аўтарскім подпісам. Багатая творчасць аўтара была адлюстравана шматлікімі публікацыямі ў аўтарытэтных энцыклапедычных выданнях Беларусі, рэспубліканскай перыёдыцы, а таксама сборніках навуковых канферэнцый.
На сустрэчу былі запрошаны студэнты філалагічнага факультэта БрДу імя А. С. Пушкіна, а таксама школьнікі старэйшых класаў філалагічнага профіля СШ № 27 г. Брэста. У прысутных была магчымасць пагутарыць з таленавітай аўтаркай аб працы над кнігай, а таксама даведацца аб яе творчых планах на будучыню.
Свой водгук на прачытаны раман выказаў літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук Сенькавец Уладзімір Адамавіч. Таксама сваімі ўражаннямі ад прачытанага падзялілася выдатнік адукацыі БССР і СССР Фралова Валянціна Ўладзіміраўна. З віншавальнымі словамі выступілі сябры і калегі па літаратурным цэху — берасцейскія пісьменнікі: старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменніца Дземідовіч Таццяна Анатольеўна; пісьменніца і паэтка, кіраўнік літаратурнага клуба «Літара» Касачук Лідзія Іванаўна; пісьменніца і паэтка, выдавец Кандрашук Наталля Пятроўна; паэт Барысюк Васіль Пятровіч.
Падчас мерапрыемства на словы аўтара гучалі песні ў выкананні Марыі Дробат, Нэлі Барысаўны Тышко і Ганны Іванаўны Цімашук.
Яшчэ раз шчыра віншуем Зінаіду Іосіфаўну з новым творчым здабыткам і зычым моцнага здароўя, творчага плёну і ўдзячных чытачоў! А ўсіх прыхільнікаў творчасці пісьменніцы запрашаем у Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага для азнакамлення з чарговай літаратурна-мастацкай навінкай.
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48 79
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|