Зусім нядаўна Аляксандр Міхайлавіч адзначыў свой 75-цігадовы юбілей і ў прысутных была ўнікальная магчымасць яшчэ раз павіншаваць адметнага аўтара з літаратурнымі набыткамі, даведацца аб творчых планах і ўзяць аўтограф.
Падчас мерапрыемства аўдыторыя азнаёмілася з кніжнай экспазіцыяй з фонда абласной бібліятэкі, прысвечанай жыццю і творчай дзейнасці знакамітага земляка, а таксама з яго багатай біяграфіяй. Аўтар прынёс рэдкія фотаздымкі і публікацыі з асабістага архіву, прачытаў свае вершы і ўрыўкі з нарысаў.
Слухачы — а гэта былі пераважна студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна — уважліва слухалі пісьменніка. Госць успомніў гады юнацтва, службы ў войску, журналісцкія і пісьменніцкія праекты, адказаў на пытанні залы. У якасці падарунка за лепшае пытанне пісьменнік уручыў сваю новую кнігу «Отпусти, Домачево, отпусти…» (Кобрын, 2025) з дароўным подпісам.
З багатай кніжнай спадчынай нашага земляка — пісьменніка і журналіста Аляксандра Міхайлавіча Валковіча можна азнаёміцца ў любы зручны для вас час у сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|