У чарговы раз у сценах абласной бібліятэкі студэнты гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна мелі магчымасць азнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі некаторых устаноў адукацыі і культуры Брэсцкай вобласці, формамі і метадамі выкарыстання краязнаўчых матэрыялаў у выкладанні гісторыі і выхаванні вучняў; абмяняцца вопытам па фарміраванні патрыятызма і любові да роднага краю ў працэсе выкладання гістарычных дысцыплін і арганізацыі навукова-даследніцкай працы.
Падчас мерапрыемства с дакладамі выступілі: загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і паліталогіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БрДУ імя А. С. Пушкіна Пашковіч А. І., дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і паліталогіі БрДУ імя А. С. Пушкіна Алесік К. Я., дацэнт кафедры агульнай гісторыі і паліталогіі БрДУ імя А. С. Пушкіна Бодак А. Ю., загадчык аддзелам краязнаўства Брэсцкага абласнога цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі Строкач А. П., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Воўчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» Рагачук Н. В., загадчык сектара краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Жэлянгоўская І. І., а таксама студэнткі гістарычнага факультэта Хітрык А. Д. і Куліковіч Д. А.
Выступоўцы падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай памяці, а таксама неабходнасць пастаяннага працягу і ўдасканальвання краязнаўчай працы на ўсіх узроўнях сучаснага грамадства.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|