Панядзелак, 26 Студзень 2026 16:28

Кніжная выстава «Краязнаўчыя навінкі – 2025»

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу кніжная выстава «Краязнаўчыя навінкі – 2025», на якой прадстаўлены кнігі, якія выйшлі з друку і паступілі ў фонд за апошнія два гады.

На выставе можна пазнаёміцца з выданнямі па гісторыі Брэста і Брэсцкай вобласці: «Забвения не будет: брестские сёстры Хатыни» (Мінск, 2025), А. Барашка «Партизанское движение в Берёзовском районе» (Брэст, 2025), «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна» (Мінск, 2025), «85 лет Прибужью: край, который в сердце: Брестский район» (Брэст, 2024), І. Гончар «Барановичский район – 85» (Баранавічы, 2025) і інш; гісторыі прадпрыемстваў: «Брестводстрой» (Брест, 2024), «УП “Ивановская СПМК-7”»: 50 лет» (Брэст, 2025), «ОАО “Нарутовичи”: 75 лет» (Брэст, 2024) і інш.; адукацыі і культуры: «Родная школа, в честь твою я низко голову склоню» (Мінск, 2025), «Брестский государственный музыкальный колледж имени Григория Ширмы: 85 лет», «100 раритетов из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького» (Мінск, 2025); мастацкай літаратуры: «Берасцейская скарбніца. Выпуск 6» (Кобрын, 2025), З. Дудзюк «Дом для адзінай» (Мінск, 2025), Т. Дземідовіч «Светлая дарога дадому» (Мінск, 2025), В. Барысюк «Імгненне і працяг» (Кобрын, 2025) і інш.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу студзеня і лютага бягучага года.

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 82 разоў Апошняя змена Панядзелак, 26 Студзень 2026 16:43