Пятніца, 20 Люты 2026 14:37

«Сяброўства літаратур — сяброўства народаў»: відэамост з пісьменнікамі Расіі

19 лютага ў Брэсцкай абласной бібліятэцы праходзіла творчая сустрэча паэта Васіля Барысюка з вучнямі гімназіі № 1 і СШ № 7 г. Брэста, падчас якой адбыўся бібліямост «Сяброўства літаратур — сяброўства народаў», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства праходзіла з удзелам прадстаўнікоў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і членаў Саюза пісьменнікаў Расіі Астраханскага рэгіянальнага аддзялення ў суаўтарстве з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што Міжнародны дзень роднай мовы — гэта свята, якое сімвалізуе ўзаемапаразуменне, дыялог, цярпенне і добрасуседства, а таксама гістарычную памяць. Было адзначана і тое, што менавіта пісьменнікі фарміруюць літаратурны стандарт і захоўваюць жывыя моўныя традыцыі. З беларускага боку выступілі пісьменнікі: Таццяна Дземідовіч, Васіль Барысюк, Ірына Морых. Рэгіянальную Астраханскую літаратуру прадставілі: Юрый Шчарбакоў, Аляксей Казанцаў, Віталь Тураеў, Алег Таланаў і інш.

Падчас размовы прагучалі ўзаемныя пераклады вершаў паэтаў Астраханскай і Брэсцкай вобласці, а таксама былі выкананы песні на пераклады вершаў беларускіх аўтараў. У выніку сустрэчы была дасягнута вусная дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве ў галіне перакладаў мастацкіх твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 34 разоў Апошняя змена Панядзелак, 23 Люты 2026 09:23