Панядзелак, 23 Люты 2026 11:19

«Радзіму ў сэрцы я нясу»: да юбілею Алеся Бадака

З 19 лютага 2026 года ў сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Радзіму ў сэрцы я нясу», прысвечаная юбілею паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка Алеся Бадака.

Нарадзіўся паэт у 1966 годзе ў в. Туркі Ляхавіцкага раёна. У 1990 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», «Маладосць», «Нёман». У 2009–2012 гадах — першы намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва». У 2012–2015 гадах — намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда». З 2015 года — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». За творчую працу ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ордэнам Францыска Скарыны. Лаўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» і многіх літаратурных прэмій.

Пачынаў як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе. Пазней пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Ляхавіцкі веснік». На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы Алеся Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр СаладухаАнатоль ЯрмоленкаАлеся. Паэт з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.

На экспазіцыі можна пабачыць зборнікі паэзіі «Будзень» (Мінск, 1989), «За ценем самотнага сонца» (Мінск, 1995), «Маланкавы посах» (Мінск, 2004), «Уладар ветру» (Мінск, 2022); кнігі прозы «Побег на край дождя  (Минск, 2014), «Развітанне з вечнасцю» (Мінск, 2019), «Ідэальны чытач» (Мінск, 2021). Таксама можна азнаёміцца і з выданнямі Алеся Бадака для дзяцей: «Мы купілі кракадзіла» (Мінск, 1995), «Верабей з рагаткай» (Мінск, 1999), «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў» (Мінск, 2001), «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» (Мінск, 2008), «Невероятные истории из жизни волшебников» (Минск, 2011), «Зорка для вавёркі» (Мінск, 2015), «Як рассмяшыць папугая» (Мінск, 2015), «У цёмным лесе за сіняй рэчкай» (Мінск, 2022). Пісьменнік з’яўляецца аўтарам папулярнай серыі «Усім пра ўсё».

Другі раздзел выставы знаёміць з творчасцю Алеся Бадака праз энцыклапедычныя выданні, кнігі «Літаратурная карта Берасцейшчыны» (Брэст, 2008) і «Літаратурная Берасцейшчына», артыкулы з часопісаў «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Полымя», «Бярозка», «Союзное государство».

Выстава дзейнічае ў сектары краязнаўства да канца лютага і на працягу сакавіка.

Тэлефон для даведак

+375 162 57 48 79

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 38 разоў Апошняя змена Панядзелак, 23 Люты 2026 11:34