Пятніца, 19 Чэрвень 2026 16:36

«Мы памятаем»: да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала працу кніжная выстава «Мы памятаем» з цыкла «Як гэта было…», прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У аснове выставы — рэдкія гістарычныя дакументы і матэрыялы, успаміны абаронцаў Брэсцкай крэпасці і горада, якія першымі сустрэлі ворага 22 чэрвеня 1941 года. Наведвальнікі могуць убачыць унікальныя фатаграфіі першых дзён вайны, а таксама пагартаць кнігі з аўтографамі гісторыкаў і краязнаўцаў, якія цікавіліся і даследвалі ваенную тэматыку.

Сярод кніг, прадстаўленых на экспазіцыі асобнае месца адведзена творцам Берасцейшчыны, якія прайшлі праз агонь Вялікай Айчыннай вайны як на франтах, так і ў партызанскіх атрадах. Найбольш значнай постаццю сярод брэсцкіх пісьменнікаў-франтавікоў з'яўляецца: Уладзімір Калеснік, Піліп Пестрак, Мікола Засім, Васіль Ласковіч і іншыя.

Выстава «Мы памятаем» будзе дзейнічаць у сектары краязнаўства на працягу месяца. Запрашаем усіх зацікаўленых для азнаямлення!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 43 разоў Апошняя змена Пятніца, 19 Чэрвень 2026 16:43