Выстава знаёміць з гісторыяй і сучаснасцю філармоніі праз кніжныя выданні, даведачныя дапаможнікі, плакаты і публікацыі ў перыядычным друку.
Сярод абласных філармоній рэспублікі Брэсцкая — адна з самых маладых. Яна была створана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Асноўны від дзейнасці — гастрольна-канцэртная.
У калектыў філармоніі ўваходзіць: камерны аркестр, інструментальныя ансамблі «Music Time» і «Рапсодыя», гурт «KAVA» і музычны тэатр «Камертон». У 2012 годзе была адкрыта студыя гуказапісу «XLR». Усе артысты — актыўныя ўдзельнікі фестывальных і конкурсных мерапрыемстваў.
Калектыў Брэсцкай абласной філармоніі ўзначальвае Андрэй Сяргеевіч Гарбацэвіч.
Шчыра віншуем супрацоўнікаў філармоніі з юбілейнай датай і запрашаем усіх прыхільнікаў музычнага мастацтва наведаць выставу «40 гадоў Брэсцкай абласной філармоніі», якая будзе працаваць у сектары краязнаўства на працягу жніўня.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|