Год беларускай жанчыны, 85-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Пяцігодка якасці — сёлетняя канцэпцыя свята аб’яднала некалькі знакавых для краіны тэм, якія таксама знайшлі сваё адлюстраванне і на пляцоўцы Першага рэгіёна. Госці і ўдзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з самымі значнымі і цікавымі кніжнымі навінкамі рэспубліканскіх і рэгіянальных выдавецтв, прысвечанымі Берасцейшчыне. Сярод іх асаблівае месца займалі мастацкія творы членаў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Самі ж пісьменнікі актыўна выступалі каля мікрафона і пакідалі аўтографы ўсім жадаючым. Прыемна, што падчас святочных мерапрыемстваў нашага земляка, паэта Васіля Казачка, ушанавалі нагрудным знакам «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру».
Са сваімі фондамі Брэсцкая абласная бібліятэка прыняла ўдзел і ў імправізаваным Музеі рэдкай кнігі, на пляцоўцы якой прадставіла факсіміле Брэсцкай Бібліі 1563 г. і выявы тытульных лістоў выданняў Брэсцкай друкарні, адкрытай у 1553 г. Мікалаем Радзівілам Чорным — першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Напрыканцы двухдзённых урачыстасцей Касцюковічы перадалі эстафету правядзення літаратурнага свята Мінскай вобласці. У 2027 годзе Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць горад Маладзечна.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48 79