Зала кінатэатра змясціла болей за сотню прыхільнікаў творчасці паэта. Жадаючых павіншаваць юбіляра сабралася столькі, што мерапрыемства зацягнулася амаль на дзве гадзіны. У яго межах адбыўся прагляд дакументальнага фільма пра Зэльву, які нібыта вярнуў аўтара, хоць і на некалькі хвілін, на яго Радзіму.
Госці вечарыны – літаратары Алесь Каско, Аляксей Філатаў, Святлана Локтыш, Ніна Кавальчук, Ала Мірзаліева чыталі вершы і гумарыстычныя прысвячэнні юбіляру, выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі вершаваную кампазіцыю па творах паэта. На словы аўтара гучалі песні самадзейных кампазітараў Ганцаўшчыны.