Наведвальнікам бібліятэкі прапануюцца кніжна-ілюстрацыйныя матэрыялы аб жыцці і творчасці знакамітых землякоў, ураджэнцаў Баранавіччыны, звязаных з кінематографам: рэжысёра дакументальнага і ігравога кіно Сяргея Лазніцы, нямецкай актрысы нямога кіно Аляксандры Зорынай (Цвікевіч), Юрыя Багданава, які на працягу 15 гадоў быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі», заслужанага артыста Беларусі У. Грыцэўскага, польскай актрысы тэатра і кіно Лідзіі Карсакуўне і інш.