З 30 красавіка 2015 г.у тралейбусе, які будзе курсіраваць па розных гарадскіх маршрутах, будуць гучаць лепшыя вершы пра вайну на беларускай і рускай мовах у выкананні вядомых людзей нашага горада: кіраўнікоў прадпрыемстваў і ганаровых грамадзян, лекараў і вайскоўцаў, пісьменнікаў і спартсменаў. Акцыю падтрымалі: А. С. Рагачук (старшыня Брэсцкага гарвыканкама), Г. Г. Бысюк (дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»), М. Ф. Іоффе (ганаровы грамадзянін г. Брэста) і многія-многія іншыя.
Урачыстае адкрыццё акцыі адбылося 30 красавіка ў 12.00 на вул. Свярдлова (канцавы прыпынак тралейбусаў № 2 і № 9).