З 1 чэрвеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая будзе экспанавацца кніжная выстава «Здароўе кожнага – багацце ўсіх», прымеркаваная да Дня медыцынскага работніка. Наведвальнікам будзе прадстаўлена тэматычная падборка кніг, артыкулаў, фотаматэрыялаў пра гісторыю і сёняшні дзень сістэмы аховы здароўя ў горадзе Баранавічы.
27 чэрвеня сваё месца ў раздзеле «Краязнаўства» сайта ЦБС г. Баранавічы http://tavlay-library.by зойме кліп-падарожжа «Вуліцы майго горада: вул. Гагарына». Наведвальнікам сайта прапануецца падарожжа па вуліцы, якая носіць імя знакамітага касманаўта. Кліп-падарожжа знаёміць з біяграфіяй першапраходца космасу, гісторыяй вуліцы, дэманструе фотаздымкі яе сучаснага выгляду і вобліку ў мінулым.