Навіны
«Брэст. Тут пачынаецца Радзіма»
З 17 студзеня 2019 г. у агульнай чытальнай зале Бібліятэкі адкрылася выстава-панарама «Брэст. Тут пачынаецца Радзіма», прысвечаная 1000-годдзю горада Брэста.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэст
«Брэст — культурная сталіца СНД»
У 2019 г. Брэст атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы СНД. Да гэтай значнай у жыцці нашага горада падзеі прымеркавана кніжная выстава «Брэст — культурная сталіца СНД», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэст
Мікалаю Пацеюку – 80!
«„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава пад назвай «„Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…“: 220 гадоў з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча (1798–1855)»
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
28 лістапада ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці
28 лістапада ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Сіла зямлі пакідае мой сад…”, прысвечаная жыццю і творчай дзейнасці беларускага паэта Алеся Каско. У зале сабраліся літаратары, землякі пісьменніка, сябры, якія дзяліліся ўспамінамі пра Алеся Канстанцінавіча, чыталі яго вершы. Да вечарыны была арганізавана выставачная экспазіцыя, на якой прадстаўляліся фотаздымкі з архіва паэта, рукапісы і вершаваныя зборнікі Алеся Каско.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Пінскі раён