Навіны
Зямля бацькоў – жыцця крыніца
Пад крыламі аблокаў
Сінявокі мой край.
Азірніся навокал –
Гэты кут, нібы рай!
М.Кобец
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Пінскі раён
Міжнародны круглы стол да 130-годдзя Л. Дзекуця-Малея і 1000-годдзя г. Брэста
25 кастрычніка 2018 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі зладзілі Міжнародны круглы стол да 130-годдзя Л. Дзекуця-Малея і 1000-годдзя г. Брэста «Лукаш Дзекуць-Малей (1888–1955): святар, настаўнік, перакладчык». Прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец — ён зрабіў значны ўнёсак у культурна-гістарычную спадчыну Беларусі і Берасцейшчыны.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Сустрэча з Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк
9 кастрычніка 2018 г. у актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, перакладчыкам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод, у т. л. Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2017 г. у галіне публіцыстыкі, Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
“Пакінула нам запавет быць адданымі”
20 верасня ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне клуба “Ступені” з літаратурна-творчай гадзінай “Пакінула нам запавет быць адданымі”, прысвечаннай 75-годдзю з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш і Году малой радзімы.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
«Гаючае слова паэзіі»
19 верасня ў Малецкай сельскай бібліятэцы для вучняў 10 класа ладзілася літаратурна-паэтычная вечарына “Гаючае слова паэзіі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён