Панядзелак, 21 Май 2018 10:15

Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага

Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага / [укладальнік і рэдактар А. Я. Тарас ; Минский офис эколого-культурных инициатив, ПТ "Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага" (Менск), Інстытут беларускай гісторыі і культуры]. – Рыга : Інстытут беларускай гісторыі і культуры, 2013 – Вып. 7. – 2017. – 203 с. 

Гэты выпуск «Запісаў ТАБГ» складаецца з чатырох частак. Першая частка (63 старонкі) прысвечана краязнаўчай канференцыя, якая адбылася ў Беразіно 14 чэрвеня 2016 г. Пададзены кароткая справаздача, некалькі найбольш цікавых рэфератаў і артыкулаў.

У артыкулах другой частцы (36 старонак) разглядаюцца падзеі беларускай старажытнасці. Галоўны змест трэцяй часткі (64 старонкі) — крытычны разгляд падзей савецкага перыяда нашай гісторыі, у тым лику мітаў так званай Вялікай Айчыннай вайны. У чацвёртай частцы (38 старонак) матэрыялы пра падзеі, што тычацца жыцця ІБГіК і ТАБГ.

Усе матэрыялы надрукаваны на той мове, на якой іх падалі аўтары.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 804 разоў Апошняя змена Серада, 30 Май 2018 10:17