Пятніца, 08 Чэрвень 2018 12:45

Прыгодзіч, З. К. Сейбіты

Прыгодзіч, З. К. Сейбіты : аповесці / Зіновій Прыгодзіч. – Мінск : Деловая печать, 2017. – 287 с. : іл., партр. 

Кніга Зіновія Прыгодзіча “Сейбіты” прысвечана праблемам адукацыі і выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага  ўзросту. Аповесці, якія складаюць кнігу, раскрываюць каштоўны вопыт у гэтай сферы. Вопыт, заснаваны на адвечных духоўных і маральных пастулатах: шчырай любові да дзяцей, глыбокіх педагагічных ведах і актыўным, дзейсным жаданні служыць справе патрыятычнага выхавання юнага пакалення.

Героі гэтай кнігі – вялікія рупліўцы, сапраўдныя стваральнікі, нястомныя сейбіты. Сейбіты не ў прамым сэнсе слова, а ў вобразным, метафарычным значэнні. Сваёй кожнадзённай працай яны сеюць у юных душах разумнае, добрае, вечнае.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1811 разоў