Панядзелак, 24 Верасень 2018 11:14

Ненадавец А. М. Спеўная вёска Чухава

Ненадавец, А. М. Спеўная вёска Чухава / Аляксей Ненадавец, Ягор Ненадавец. – Пінск: Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.

 

Кніга прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству нашых землякоў — жыхароў вёскі Чухава, што на Піншчыне. Падаюцца сямейныя і каляндарныя абрады, якія, найчасцей, і суправаджаліся шматлікім песенным выкананнем, самабытным музычным афармленнем. Тэксты песень запісаны ад вяскоўцаў згаданага населенага пункта ў розныя гады і ў самых розных абставінах. Распавядаецца пра трох вясковых гарманістаў, якім выпала весяліць чухаўцоў у 30-я — 90-я гады мінулага стагоддзя. Згадваецца пра адметную заможнасць вяскоўцаў і з чым яна асацыіравалася. У кнігу ўведзены шматлікія фотаздымкі, якія лішні раз гавораць пра непаўторнасць святочнага і будзённага жыцця ў Чухава. Гэта працяг двух папярэдніх выданняў: "Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс" і "Бацькоўская хата".

Адрасуецца ўсім тым нашым землякам, хто з замілаваннем адносіцца да сваёй малой радзімы, хто пры першай жа нагодзе вяртаецца да дзяцінства, маленства, юнацтва, праведзеных на ўтравелых вясковых вуліцах.  

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1738 разоў Апошняя змена Панядзелак, 24 Верасень 2018 11:16