Серада, 20 Люты 2019 13:01

Бачу Беларусь такой

Бачу Беларусь такой = I аm Sееіпg Веlаrus Lіке That / фота Уладзіслава Цыдзіка ; уклад. Алена Стэльмах ; аўт. прадм. Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда 2018. – 176 с. : іл.

Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная — такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотааматару.

Аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік разам з 65 беларускімі паэтамі, сярод якіх нашы землякі — Анатоль Шушкевіч, Марыя Кобец, Зіновій Прыгодзіч, выказваюць свае шчырыя пачуцці да роднай краіны. Яны вельмі спадзяюцца, што прысвячэнне членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі да Года малой радзімы прыйдзецца даспадобы шматлікім чытачам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1820 разоў Апошняя змена Серада, 20 Люты 2019 13:05