Серада, 20 Люты 2019 13:09

Арганы Беларусі

Арганы Беларусі = Тhе оrgans of Belarus : з аўдыядадаткам (СD) / склад. А. У. Бурдзялёў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 368 с. : іл. – (Энцыклапедыя рарытэтаў).

Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў — імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструментаў». У багата ілюстраваным выданні змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 172 разоў