Пятніца, 29 Сакавік 2019 13:20

Спеўная вёска Чухава

Ненадавец, А. М. Спеўная вёска Чухава / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. - Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. - 243 с.

Кніга прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству нашых землякоў — жыхароў вёскі Чухава, што на Піншчыне. Падаюцца сямейныя і каляндарныя абрады, якія, найчасцей, і суправаджаліся шматлікім песенным выкананнем, самабытным музычным афармленнем. Тэксты песень запісаны ад вяскоўцаў згаданага населенага пункта ў розныя гады і ў самых розных абставінах. Распавядаецца пра трох вясковых гарманістаў, якім выпала весяліць чухаўцоў у 30-я — 90-я гады мінулага стагоддзя. Згадваецца пра адметную заможнасць вяскоўцаў і з чым яна асацыіравалася. У кнігу ўведзены шматлікія фотаздымкі, якія лішні раз гавораць пра непаўторнасць святочнага і будзённага жыцця ў Чухава. Гэта працяг двух папярэдніх выданняў: "Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс" і "Бацькоўская хата".

Адрасуецца ўсім тым нашым землякам, хто з замілаваннем адносіцца да сваёй малой радзімы, хто пры першай жа нагодзе вяртаецца да дзяцінства, маленства, юнацтва, праведзеных на ўтравелых вясковых вуліцах.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 216 разоў