Пятніца, 28 Чэрвень 2019 08:59

Партызанскія рукапісныя часопісы Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей

Партызанскія рукапісныя часопісы Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей = Партизанские рукописные журналы Белостокской, Брестской, Вилейской, Витебской, Гомельской областей = Partisan handwritten journals of Belastok, Brest, Vileyka, Vitebsk, Gomel regions : каталог / Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ; [складальнік, аўтар тэксту Н. І. Філіповіч ; навуковы рэдактар С. А. Патупчык]. - Мінск : БудМедыяПраект, 2018. - 239 с.

Выданне прадстаўляе калекцыю рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў у зборы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У каталозе ўпершыню публікуюцца серыі малюнкаў 1943-1944 гадоў партызанскіх мастакоў П. П. Касцюкевіча (брыгада «Спартак» Вілейскай вобласці) і М. Шапшала (атрад імя С. М. Кірава брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкай вобласці).

Выданне будзе выклікаць вялікую цікавасць для гісторыкаў і даследчыкаў, навуковых і музейных супрацоўнікаў, нашых сучаснікаў, якія імкнуцца спасцігнуць глыбінную сутнасць падзей мінулай вайны. Папулярызацыя ўнікальнай калекцыі партызанскіх часопісаў – даніна памяці ўсім абаронцам Айчыны на той партызанскай вайне.

Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай спадчынай Беларусі.

Подарена Белорусским государственным музеем истории Великой отечественной войны

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 112 разоў