Выданне прадстаўляе калекцыю рукапісных часопісаў партызанскіх фарміраванняў Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцей перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў у зборы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У каталозе ўпершыню публікуюцца серыі малюнкаў 1943-1944 гадоў партызанскіх мастакоў П. П. Касцюкевіча (брыгада «Спартак» Вілейскай вобласці) і М. Шапшала (атрад імя С. М. Кірава брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкай вобласці).
Выданне будзе выклікаць вялікую цікавасць для гісторыкаў і даследчыкаў, навуковых і музейных супрацоўнікаў, нашых сучаснікаў, якія імкнуцца спасцігнуць глыбінную сутнасць падзей мінулай вайны. Папулярызацыя ўнікальнай калекцыі партызанскіх часопісаў – даніна памяці ўсім абаронцам Айчыны на той партызанскай вайне.
Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай спадчынай Беларусі.
Подарена Белорусским государственным музеем истории Великой отечественной войны