Панядзелак, 14 Кастрычнік 2019 11:07

Беларуская проза першай трэці XX стагоддзя

Белая, А. І. Беларуская проза першай трэці XX стагоддзя: станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў : манаграфія / А. І. Белая ; [навуковы рэдактар А. І. Бельскі] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт". - Баранавічы : БарДУ, 2018. - 350, [1] с.

У манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці XX стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка-філасофскіх поглядаў на чалавека і адносін літаратурных герояў да рэчаіснасці; прадстаўлена класіфікацыя персанажаў і тыпалогія мастацкіх характараў. створаных у гэты перыяд Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі аўтарамі выяўляецца праз уключэнне іх твораў у міжлітаратурны і міждысцыплінарны кантэкст. У манаграфіі ўтрымліваюцца новыя падыходы да інтэрпрэтацыі мастацкіх з’яў, народжаных у «эпоху рубяжа».

Разлічана на шырокае кола зацікаўленых асоб, у першую чаргу выкладчыкаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі; можа быць выкарыстана ў якасці вучэбнага дапаможніка па ўводзінах у літаратуразнаўства, гісторыі і тэорыі літаратуры.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 986 разоў