Панядзелак, 10 Люты 2020 09:00

Гліняная казка : ілюстраваны майстар-клас

Пратасеня, М. А. Гліняная казка : ілюстраваны майстар-клас / М. А. Пратасеня. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 72 с. : іл. – (Энцыклапедыя народнага майстра).

 

З глыбіні вякоў даносіцца да нас гук глінянай цацкі-свістулькі. Ганчарнае кола працягвае свой рух з сівой даўніны ў сённяшні час. Маленькі хлопчык, які бярэ ў рукі кавалак гліны — падарунак маці-зямлі, хоча зрабіць тую ж цацку, з якой гуляў яго аднагодак тысячы гадоў таму. Так дзіця спасцігае вялікую таямніцу няспыннага жыцця.

М. А. Пратасеня, беларускі народны майстар мастацкай керамікі, пазнаёміць вас з мастацтвам гліны і агню, падзеліцца сакрэтамі і тэхналогіямі вырабу керамікі. Выданне зацікавіць вопытных майстроў, аматараў, настаўнікаў і вучняў. Кніга «Гліняная казка» стане неад’емным памочнікам на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 575 разоў Апошняя змена Чацвер, 02 Красавік 2020 08:55