Панядзелак, 10 Люты 2020 09:04

Крыніцы і вытокі

Крыніцы і вытокі : нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны : да 500-годдзя г. Івацэвічы / Алесь Зайка. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 179 с., [28] л. іл.

 

Аснову кнігі склалі артыкулы, якія друкаваліся ў перыядычным друку апошнія 30 год.

У 2019 г. мы будзем адзначаць 500-годдзе Івацэвіч. Аўтар не абышоў увагай такую знамянальную дату ў гісторыі раёна і прысвяціў асобны нарыс, у якім апавядае пра даўніну і сучаснасць горада Івацэвічы. Краязнавец апавядае пра землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі: Івана Храптовіча, Алену Глінскую, Васіля Тышкевіча, Івана Мялешку, Міхаіла Агінскага, Міхаіла Гамаліцкага, Францішка Юндзіла, Канстанціна Хруцкага ды інш., а таксама пра матэрыяльную культуру і быт нашых людзей.

Кніга адкрывае новыя старонкі гісторыі і культуры Івацэвіч, Івацэвіччыны, разлічана на шырокае кола чытачоў, неабыякавых да мінулага роднага краю.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1111 разоў Апошняя змена Чацвер, 02 Красавік 2020 08:53