Аўторак, 30 Чэрвень 2020 14:53

Айчынная гістарыяграфія гісторыі Заходняй Беларусі 1921—1939 гадоў

Савіч, А. А. Айчынная гістарыяграфія гісторыі Заходняй Беларусі 1921—1939 гадоў : манаграфія / А. А. Савіч ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. С. Пушкіна". - Брэст : БрДУ, 2019. - 300 с.

 

У манаграфіі на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц паказаны працэс развіцця і ўзбагачэння гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921-1939 гадоў на фоне развіцця беларускай гістарычнай навукі. Выяўляецца грамадска-палітычная абумоўленнасць гістарыяграфіі праблемы, адлюстраваны пашырэнне і ўмацаваннне крыніцазнаўчай базы даследаванняў, выяўлена дынаміка змянення і ўдакладнення даследчыцкіх вывадаў і ацэнак. Абагульнены станоўчыя вынікі даследавання, пазначаны малавывучаныя, недастаткова распрацаваныя ці пададзеныя тэндэйцыйна аспекты тэмы, якія патрабуюць больш глыбокай і грунтоўнай навуковай распрацоўкі.

Адрасуецца вучоным, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 855 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 10:56