У манаграфіі на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц паказаны працэс развіцця і ўзбагачэння гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921-1939 гадоў на фоне развіцця беларускай гістарычнай навукі. Выяўляецца грамадска-палітычная абумоўленнасць гістарыяграфіі праблемы, адлюстраваны пашырэнне і ўмацаваннне крыніцазнаўчай базы даследаванняў, выяўлена дынаміка змянення і ўдакладнення даследчыцкіх вывадаў і ацэнак. Абагульнены станоўчыя вынікі даследавання, пазначаны малавывучаныя, недастаткова распрацаваныя ці пададзеныя тэндэйцыйна аспекты тэмы, якія патрабуюць больш глыбокай і грунтоўнай навуковай распрацоўкі.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.