Аўторак, 30 Чэрвень 2020 14:53

Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях

Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях : [500-годдзю беларускага кнігадрукавання, запачаткаванага Францішкам Скарынам прысвячаецца] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; [укладальнікі: А. А. Жлутка (адказны рэдактар) і інш.]. - Мінск : Беларуская навука, 2020. - 509, [2] с.
ISBN 978-985-08-2562-9.

 

Выданне змяшчае ўсе вядомыя на сёння дакументы і матэрыялы, якія асвятляюць жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны і яго сям’і за 1492– 1605 гг. і раскрываюць асноўныя этапы жыццёвага шляху Скарыны. Дакументы і наратыўныя сведчанні з архіваў і бібліятэк Рыма, Ватыкана, Падуі, Берліна, Магдэбурга, Прагі, Тршэбані, Варшавы, Кракава, Познані, Масквы, Вільнюса, Рыгі публікуюцца ў адпаведнасці з новымі археаграфічнымі нормамі, ілюструюцца рэпрадукцыямі крыніц, забяспечаны навуковым апаратам, каментарамі і паказальнікам.

Адрасуецца спецыялістам у галіне гісторыі і іншых гуманітарных навук, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, лёсам і творчасцю вялікага Палачаніна.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 25 разоў