Аўторак, 06 Красавік 2021 10:52

Ваўчыца з Чортавай Ямы

Ваўчыца з Чортавай Ямы : 25 апавяданняў пра жывёл / [укладанне А. Бадака ; мастак М. Дайлідаў]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 301, [1] с.


Тэма часам замілавана-пяшчотнага, а часам драматычнага суіснавання на нашай планеце людзей і жывёл заўсёды прыцягвала ўвагу пісьменнікаў, у выніку  чаго сусветная літаратура падарыла чытачам шмат цудоўных мастацкіх твораў. У зборнік «Ваўчыца з Чортавай Ямы» ўвайшлі найлепшыя беларускія апавяданні пра жывёл, напісаныя ў ХХ стагоддзі. Сярод аўтараў — Янка Маўр, Кузьма Чорны, Іван Чыгрынаў, Уладзімір Караткевіч, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Анатоль Кудравец, Георгій Марчук і многія іншыя вядомыя айчынныя празаікі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 16 разоў