Панядзелак, 27 Люты 2023 10:49

Абое рабое

Дземідовіч, Т. А. Абое рабое : абразкі, гумарыстычныя дыялогі, карацелькі / Таццяна Дземідовіч. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2023. - 94, [1] с. - (Серыя "Несур'ёзна пра сур'ёзнае").


У чым сакрэт жаночага шчасця? Аўтар кнігі «Абое рабое» ўпэўненая, што перш-наперш — у добрай усмешцы, ва ўменнi дараваць сабе жаночыя слабасці, радавацца нават дробязям. Мудры іранічны погляд старэйшага пакалення, дзіцячая непасрэднасць і кемлівасць дапамагаюць галоўным героям выбудоўваць адносіны з роднымі і блізкімі, рашаць праблемы і напаўняць жыццё добрымі справамі. Абразкі, кароткія апавяданні, пададзеныя чытачу праз прызму гумару, дазваляюць убачыць жыццёвыя сітуацыі, у якія ён сам неаднойчы трапляў, і знайсці рэцэпт свайго асабістага шчасця.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 263 разоў