Чацвер, 29 Люты 2024 14:05

Скарбаў падземных шчаслівы шукальнік

Скарбаў падземных шчаслівы шукальнік : успаміны пра Пятра Фёдаравіча Лысенку / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; [укладанне і прадмова С. С. Лаўшука]. - Мінск : Беларуская навука, 2023. - 225, [1] с., [6] л. іл., каляр. іл., партр.

ISBN 978-985-08-3075-3

Кніга прысвечана лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктару гістарычных навук, прафесару Пятру Фёдаравічу Лысенку (1931–2020), які ўнёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай археалогіі. Адкрыццё, археалагічнае даследаванне і музеефікацыя старажытнага Бярэсця паставілі яго імя побач з імёнамі самых знакамітых гісторыкаў свету. Яго, глыбокага даследчыка мінулага Тураўскай зямлі, адзначылі званнем Ганаровага грамадзяніна гарадоў Пінска і Турава, а манаграфіі навукоўца, якія датычацца вывучэння гэтага мінулага, увайшлі ў залаты фонд айчыннай гістарыяграфіі.

Разлічана на навуковую грамадскасць, гісторыкаў, археолагаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 91 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Люты 2024 14:13